13 кастрычніка 2017 г. наступіць урачыстае заканчэнне юбілейнага 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, невялікай партугальскай вёсцы. Шэсць разоў Марыя аб’яўлялася тром дзецям: Люцыi, Францішку i Жасінце, заклікаючы да навяртання, пакаяння і шчырай малітвы. Марыя асабліва заклікала маліцца ў інтэнцыі Расіі.

У нашай капліцы Ружанцовае Набажэнства адпраўляeм яго перад св. Імшой увечары ў 17.30, a ў нядзелю перад св. Імшой у 11.00. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.