Бл. Кс. Уладыслаў Бландзінскі CSMA
Нарадзіўся 6 студзеня 1908 года ў Мыслятычах (сённяшняя Украіна). Пасля смерці бацькі 12 лютага 1920 года прыбыў ў міхаліцкі Заклад Выхаваўчы у Паўлікавіцах (недалёка Кракава), дзе атрымаў адукацыю. Першыя шлюбы законныя склаў 13 снежня 1925 г. У 1933 годзе распачаў вывучаць філасофію і тэалогію ў Пшэмыслю. Святарскае пасведчанне атрымаў 26 чэрвеня 1938 года. Будучы святаром у Паўлікавіцах быў настаўнікам ў гімназіі, выхаваўцам і дапаможнікам святара, адказнага за навіцыят.
Пасля распачацця II сусветнай вайны ў школе было арганізавана патаемнае навучанне для выхаванкаў і навакольнай моладзі. За гэта 25 красавіка 1944 кс. Уладыслаў быў арыштаваны і патрапіў у вязніцу у Кракаве на вуліцы Montelupіch. Адтуль быў вывезены ў концлагер Gross-Rosen, дзе загінуў праўдападобна 8 верасня 1944 працуючы ў каменаломні.
13 чэрвеня 1999 года быў бэатыфікаваны ў Варшаве праз Айца Святога Яна Паўла II у групе 108 мучанікаў II сусветнай вайны.
Бл. Кс. Войцех Нерыхлеўскі СSMA
Нарадзіўся 20 красавіка1903 года ў Домбровіцах (каля Кутна). Пасля заканчэння Ніжэйшай Семінарыі Духоўнаў у Влоцлаўку і пілігрымкі у Чэнстахову ў інтэнцыіі распазнання паклікання 5 кастрычніка 1923 года распачаў навіцыят ў Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала. Першыя абеты законныя склаў 15 кастрычніка 1924 года. Паля вывучання філасофіі і тэалогіі у Універсытэце Ягелёнскім ў Кракаве атрымаў святарскае пасвечанне 20 ліпеня 1932 года.
Будучы святаром працаваў у Мейсцы Пястовым. У 1937 годзе прыняў абавязкі дырэктара выдавецтва і і друкарні “Сціпласць і Праца”ў Кракаве. У чэрвеню 1939 года быў арыштаваны і патрапіў у вязніцу у Кракаве на вуліцы Montelupіch. Адтуль быў вывезены ў концлагер Auschwitz, дзе загінуў 7 лютага 1942 года.
13 чэрвеня 1999 года быў бэатыфікаваны ў Варшаве праз Айца Святога Яна Паўла II у групе 108 мучанікаў II сусветнай вайны.
12 ЧЭРВЕНЯ – УСПАМІН МІХАЛІЦКІХ МУЧАНІКАЎ