На гэтым тыдні выпадае першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”.
У нашай капліцы, каля фігуры св. Міхала Арханёла, знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена святая Імша. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога.
Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні. Шкаплеры св. Міхала Арханёла і іншыя рэчы, звязаныя з апякуном нашай парафіі, можна набываць у парафіяльнай краме.