6 студзеня ў Касцёле каталіцкiм адзначаем ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Гэты дзень называюць таксама «Тры Каралі» на ўспамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем, шукаючы нованароджанага юдэйскага караля. Увайшоўшы ў стайню, яны ўбачылі Дзіця і Яго Маці, Марыю; упалі на твар і аддалі Яму пашану.
З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды, кадзіла і вады. Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары C+М+В і цяперашні год. Надпіс азначае «Christus Mansionem Benedicat» («Няхай Хрыстус благаславіць гэты дом»), у якім значкі + азначаюць крыжыкі. Гэты надпіс таксама азначае першыя літары імён трох мудрацоў (Каспер, Мельхiёр i Бальтазар). Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, каталікі. Не саромеецеся гэтага. Кадзіла спальваем, а яго запах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом.
У гэты дзень каталіцкія вернікі маюць абавязак удзельнічаць у святой Імшы. У нашай капліцы у гэты дзень святaя Імшa ў 8.00 i 20.00.