1. Літургічны каляндар:
• аўторак, 8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, паводле традыцыі асвячэнне зерня на сяўбу;
• субота, 12 верасня – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі, у Мінскай катэдры урачыстасць.
2. Галоўны адпуст нашай парафіі будзем адзначаць у гэтым годзе 27 верасня ў 15:00. Урачыстасць узначаліць арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас урачыстасці будзе ўдзелены Сакрамэнт Канфірмацыі.
3. Спатканні для кандыдатаў да бежмавання: Нядзеля – 13 верасня 16:00; нядзеля 20 верасня – 16:00; субота 26 верасня – 16:00.
4. У суботу 19 верасня ў 9:00 адбудзецца суботнік!!! Запрашаю кожнага, хто толькі можа прыняць удзел.
5. Пачынаючы ад сягодняшняга дня нядзельныя Святыя Імшы ў нашай капліцы будуць адпараўляцца ў 10:30 і 17:00. Іншыя дні як звычайна – 17:30.
6. Катэхэза ў нашай парафіі распачнецца ад кастрычніка. У нядзелю 27 верасня ў 13:45 агульная катэхэза для дзяцей і
моладзі.