1. Серада, 31 снежня – апошні дзень года. Пасля св. Імшы ў 17.30 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і набажэнства, у якім будзем дзякаваць Богу за пражыты год, прасіць у Яго прабачэння і аб ласках на Новы Год. Набажэнства завершыцца гімнам „Цябе Бога праслаўляем”, за адмаўленне якога можна атрымаць поўны адпуст.
Апоўначы ў 24.00 – адбудзецца Святая Імша на распачацце Новага Года.
2. Чацвер,1 студзеня, УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ. Святая Імша ў 12.00. У гэты дзень кожны мае абавязак, пад цяжкім грахом, удзельнічаць у Святой Імшы. За прачытанне гімна Veni Creator, можна атрымаць поўны адпуст.
3. Літургічны каляндар:
- 2 студзеня, пятніца – Успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла;
У ПЯТНІЦУ 2 СТУДЗЕНЯ СВЯТОЙ ІМШЫ НЕ БУДЗЕ!
- 3 студзеня, субота – Успамін Найсвяцейшага Імя Езус;
- наступная нядзеля, 4 студзеня – першая нядзеля месяца. У гэты дзень св. Імша ў 10.30 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых, змена таямніц ружанцовых. Пасля адбудзецца супольнае каледаванне, сардэчна запрашаю. Таксама другая Святая Імша ў 17:00.
4. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы чацвер месяца – дзень малітваў у інтэнцыі новых святых пакліканняў да службы божай;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
5. З 29 па 31 снежня пройдуць “Канікулы з Богам” для дзяцей. Таксама пройдуць рэкалекцыі для моладзі 5 – 7 студзеня (ад 11 гадоў).