Літургічны каляндар:
1. Серада, 25 сакавіка – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА. Пачатак Духоўнага Ўсынаўлення для тых, хто хацеў бы маліцца да 25 снежня 2026 года за ненароджаных дзяцей, а больш дакладна за дзетак, якім пагражае аборт.
Заахвочваю, каб як мага больш парафіянаў далучыліся да гэтай акцыі
ратавання ненароджаных дзетак. Апошнюю старонку карткі
Духоўнага Ўсынаўлення трэба запоўніць і палажыць каля фігуры св. Арханёла Міхала. Карткі пакладзены пры выхадах з
капліцы. Святая Імша ў гэты дзень ў 17:30.
2. Наступная нядзеля, 29 сакавіка, Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана.
Святыя Імшы ў 10:30 і 17:00.
Літургія ў 10:30 распачнецца на вуліцы асвячэннем пальм, пасля чаго працэсіяй ўвойдзем да капліцы, каб удзельнічаць у святой Імшы.
3. Заахвочваю да ўдзелу ў вялікапосных набажэнствах:
- Крыжовы Шлях у пятніцу пасля Святой Імшы ў 17.30, які на гэтым тыдні правядуць дзеці;
- Песні Жальбы – у нядзелю пасля Святой Імшы ў 10:30.
4. Звяртаюся з вялікай просьбай запісваць хворых, каб таксама яны поўна і годна маглі перажыць велікодныя святы. Таксама просім Вас не адкладваць споведзь на апошнюю хвіліну.
5. 3 23 па 27 сакавіка плануюцца “Канікулы з Богам” у нашай парафіі, звяртацца да сястры Альберты.
6. У наступную суботу 28 сакавіка ў 9:00 адбудзецца парафіяльны суботнік.
7. 11 красавіка ў суботу ў Будславе адбудзецца 7 дзень Агульнабеларускай навэнны, выразам якой ёсць ўдзячнасць Богу за 35 год аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Правядзенне гэтага дня паручана Айцам Міхалітам. З гэтай нагоды будзе арганізавана супольная парафіяльная пілігрымка ў Будслаў. Запісвацца можна да 29 сакавіка ў Алены Захарэвіч.
8. На століку пры бібліятэцы ляжаць спіскі на прыбіранне каліцы. Прашу запісвацца, хто гатовы дзеля любові да Езуса і да бліжняга ахвяраваць гадзіну свайго часу.
9. Блізка свята, таму маю вялікую просьбу не прыносіць больш адзенне, каб ў доме быў парадак!!!