1. Літургічны каляндар:
- 6 студзеня, аўторак – УРАЧЫСТАСЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА (Тры Каралі) – Святыя Імшы ў нашай капліцы ў 10.30 і 18:00.
У гэты дзень у касцёлах пасвячаем крэйду, кадзіла і ваду. Крэйдай на дзвярах пішам тры літары: C + M + B і бягучы 2026 год. Гэты напіс скарочаны ад лацінскіх слоў Christus mansionem benedicat – хай Хрыстос благаславіць гэты дом. Гэта знак таго, што ў гэтым доме жывуць хрысціяне, католікі. Кадзіла спальваем, а яго пах паказвае, што ў гэтым доме пахне малітваю і хвалой Богу. Вадой кропім дом.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна пакласці інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 10:30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
3. У сераду 7 студзеня, нашыя браты і сёстры праваслаўныя перажываюць урачыстасць Божага Нараджэння – перакажыце ім нашыя найлепшыя пажаданні.
4. Ад серады ў нашай парафіі распачынаюцца калядныя адведзіны, запісвацца ў закрыстыі. Прашу каб па магчымасці ў час адведзінаў дома прысутнічала ўся сям’я. Калядныя адведзіны – гэта адна з формаў душпастрыства: гэта магчымасць размовы са святаром, a перад усім – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асвячэнне кватэр і дамоў. На стале павінны быць: белы абрус, крыж і свечкі, асвечаная вада і Біблія (Новы Запавет).
5. Пасля перапынку святочнага аднаўляецца катэхэза і спатканні біблійныя.
6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.
7. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Памолімся разам за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…