1. Нядзеля Пальмовая распачынае ў Касцёле каталіцкім ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ. Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень выглядае наступным чынам:
Панядзелак, аўторак, серада – Святая Імша 17:30. Перад і пасля Імшаў можна прыступіць да сакрамэнта споведзі.
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР (2КРАСАВІКА)
19.00 – Імша Вячэры Пана.
Прашу прыйсці мужчын (прынаймсі 12), каб мог адбыцца абрад абмыцця ног.
Aдарацыя Пана Езуса ў цямніцы да гадзіны 23.00.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА (3 КРАСАВІКА)
На працягу дня, з 9.00 — адарацыя (спіскі на дошцы пры ўваходзе ў капліцу).
19.00 – Крыжовы шлях (звонкі) – правядуць мужчыны.
Пасля – Літургія Мукі Пана. Яна заканчваецца Aдарацыяй Пана Езуса ў гробе, якая будзе трываць да 24.00.
У гэты дзень распачынаецца навэнна да Божай Міласэрнасці.
Ахвяры, сабраныя ў Вялікую Пятніцу пад час адарацыі Крыжа Пана прызначаюцца на патрэбы касцёла Гроба Панскага ў Святой Зямлі.
Вялікая пятніца –дзень сціслага посту.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА (4 КРАСАВІКА)
21.00 – ЛІТУРГІЯ ВІГІЛІІ ПАСХАЛЬНАЙ.
Прашу прыйсці на гэту літургію са свечкамі, таму што будзем аднаўляць абяцанні хросту.
На працягу дня, з 9.00 — адарацыя Пана Езуса ў грабніцы. (спіскі на дошцы пры ўваходзе ў капліцу).
Пасля асвячэння ў 12 гадзін адарацыя для дзяцей і моладзі нашай парафіі.
Асвячэнне велікодных страў у нашай капліцы ў гэты дзень:
- 10:00;
- 12:00;
- 15:00;
- 18:00;
- i пасля Літургіі.
ВЯЛІКДЗЕНЬ (5 КРАСАВІКА)
07.00 – Рэзурэкцыя
11.00 – Св. Імшa. Вечаровай св.Імшы ў гэты дзень не будзе.
2. У Велікодны панядзелак (6 красавіка) cв. Імшa ў 17.30.
3. У нашай краме парафіяльнай можна набыць “вербачкі” і іншыя рэчы зробленыя нашымі парафіянкамі, таксама свечкі, святочныя паштоўкі, вялікодныя ўпрыгожванні. Ахвяры, складзеныя за іх, прызначаны на будоўлю нашага касцёла.