1. У чацвер, 18 студзеня, пачынаецца ў Касцёле Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян.

2. Aд наступнай нядзелі, 21 студзеня, перад св. Імшой, будзем адпраўляць Навэннy перад Святам Благаслаўёнага Браніслава Маркевіча, заснавальніка Miхалітаў. Святары з гэтай Кангрэгацыі ад пачатку працуюць у нашай парафіі.

3. Працягваюцца Калядныя адведзіны. Гэта адна з формаў душпастрыства – гэта малітва і благаслаўленьне сям’і, асьвячэньне кватэр і дамоў, i таксама магчымасьць размовы з пробашчам парафіі. На стале павінна быць: белы абрус, крыж і сьвечкі, асьвечаная вада і Біблія.

Расклад:
нядзеля, 14 студзеня (ад 14.00 гадз.) – Гатава, дом 18, 20, 24 i 26;
панядзелак, 15 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 26 i 28;
аўторак, 16 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 32 i 34;
чацвер, 18 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 36;
пятніца, 19 студзеня (ад 19.00 гадз.) – Гатава, дом 38;
субота, 20 студзеня (ад 14.00 гадз.) – Гатава, дом 42; Міханавічы;
нядзеля, 21 студзеня (ад 14.00 гадз.) – дапаўненне.

4. Яшчэ раз вялікі дзякуй дзецям і моладзі за калядаванне 6 студзеня, а парафіянам за ахвяры для будаўніцтва прытулку для дзяцей у Афрыцы, у Камеруне, дзе працуюць Cёстры Miхаліткi. Паслухайце пісьмо, якое напісала с. Элігія адказная за місіі: Шаноўны Ксёндз Кшыштаф, Дарагiя каляднiкi з парафіі ў Гатава! Ад iмя сясцёр мiсiянерак i дзяцей з Камеруна i Парагвая прагну выказаць Вам вялiкую падзяку за працу калядавання ва Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралей). „Божа, адудзяч!” за Ваш запал, ахвярнасць i салiдарнасць з убогiмi дзяцьмi з Афрыкi i Пауднёвай Амерыкi. Дзякуючы дасланым фотаздымкам мы маглi паглядзець на Вашу групу, якая вандравала ад дому да дому, несучы Радасную Вестку аб Збаўленнi. Цешымся з гэтай iдэi, як i сабраным дзякуючы ёй грошам: 447$ = 1.564 zł. Паступiла яна на наш рахунак 12.01.2018 г. Перадаём яе маленькiм камерунчыкам i парагвайчыкам, якiм служаць Сёстры Мiхалiткi — на мэты аздараулення, школам i араторыям. Дзякуем усiм Дарагiм Ахвярадауцам! Спадзяёмся, што добры Бог якi не дазволiць перыўзысцi ў сваёй велiкадушнасцi, узнагародзiць кожнага паводле яго шчодрай меры. Аб гэтым молiмся. Менавiта Ваш узнёсак прадазволiць Месiйных Каляднiкаў дапаможа дзецям не толькi  матэрыяльна, але перш за усё маральна i духоўна. Бо свядомасць, што ў цяжкiх хвiлiнах нехта пра iх памятае i молiцца, дадае iм адвагi i сiлы для супрацьстаяння нягодам. Жадаем бласлаулёнага Панскага Года 2018! З сардэчным вiншаваннем, удзячнасцю i малiтвай. (Варшава, 13.01.2018 r.).

5. Ёсць новы нумар каталіцкaгa часопіса для дарослых Ave Maria цалкам прысвечаны любовi – заахвочваю дa чытання.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…