1. Літургічны каляндар:
- серада, 24 студзеня – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
- чацвер, 25 студзеня – СВЯТА НАВЯРТАННЯ СВ. ПАЎЛА, АПОСТАЛА;
- пятніца, 26 студзеня – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў.
2. Да чацвергa, 25 студзеня, працягвае ў Касцёле Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціянаў.
3. Сёння мы распачалі Навэннy перад Святам Благаслаўёнага Браніслава Маркевіча, заснавальніка Miхалітаў. Святары з гэтай Кангрэгацыі ад пачатку працуюць у нашай парафіі. Ужо cёння cардэчна запрашаю парафіян, каб прынялі ўдзел у Эўхарыстыі ў гэты дзень, 30 студзеня (аўторак) y 19.00. Галоўным цэлебрантам у гэтым годзе будзе пробашч парафіі ў Серабранцы кc. Аляксандр Метліцкі SDB.
4. Працягваюцца Калядныя адведзіны. Хто хацеў бы яшчэ запрасіць святара, каб асвяціў дом і памаліўся разам з сям’ёй – прашу пасля св. Імшы звярнуцца ў закрыстыю.
5. У наступную суботу, 27 студзеня, ў 20.00 у залі Яна Паўла ІІ адбудзецца чарговае спатканне Біблійнага Круга. Будзем разважаць 2 раздел Евангелля паводле св. Марка. Спатканне мае адкрыты характар – сардэчна запрашаю ўсіх заахвочаных.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…