1. Літургічны каляндар:

  • 30 студзеня, аўторак – СВЯТА БЛ. БРАНІСЛАВА МАРКЕВІЧА, заснавальніка ордэна св. Міхала Арханёла. Сардэчна запрашаю парафіян, каб прынялі ўдзел у Эўхарыстыі ў гэты дзень y00. Галоўным  цэлебрансам у гэтым годзе будзе пробашч парафіі ў Серабранцы кc. Аляксандр Метліцкі SDB;
  • 31 студзеня, серада – успамін св. Яна Боска, ксяндза;
  • 2 лютага, пятніца – СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА. У гэты дзень св. Імшу распачынаем з запаленымі свечкамі ў руках – на ўспамін нашага хросту, а таксама наказу, які даў нам Пан: „Вы з’яўляецеся святлом свету”. Гэтыя свечкі, якія называюцца грамнічнымі, выстаўляем на вакне падчас навальніцы, укладваем памерлым у труну. Свечкі можна набыць сёння пасля св. Імшы альбо ў пятніцу перад літургіяй. Гэты дзень адзначаем таксама як Дзень Жыцця Кансэкраванага – усіх законнікаў і сясцёр законных;
  • 3 лютага, субота – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, апекуна хворых на горла; y гэты дзень асвячаем свечкі і пры канцы св. Імшы прыкладаем іх хворым на горла.

2. На гэтым тыдні выпадае:

  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першa пятніца месяца – магчымасць споведзі ад гадзіны00;
  • першa субота месяца – дзень малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі.

3. Наступная нядзеля – гэта першaя нядзеля месяца. Cв. Імша будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых. Змена таямніц ружанцовых.

4. На гэтым тыдні заканчваюцца калядныя адведзіны. Хто хацеў бы яшчэ запрасіць святара, каб асвяціў дом і памаліўся разам з сям’ёй – прашу пасля св. Імшы звярнуцца ў закрыстыю. У наступную нядзелю дам больш інфармацыі на гэтую тэму.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. Ад заўтрашняга дня, з-за добрай пагоды, будзем працягваць працу па будаўніцтве.

6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…