1. Літургічны каляндар:

  • 5 лютага, панядзелак – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы; у гэты дзень асвячаем хлеб, соль і ваду, якія прызначаны для абароны людзей ад пажараў і маланак;
  • 6 лютага, аўторак – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў;
  • 8 лютага, чацвер – успамін св. Джaзэфіны Бакіты, панны;
  • 10 лютага, субота – успамін св. Схалястыкі, панны.

2. У наступную нядзелю, 11 лютага, выпадае літургічны успамін Маці Божай з Люрдa. Гэты дзень перажываем як XXVI Сусветны Дзень Хворага, які ўстанавіў cв. Ян Павел II у 1992 годзе. Падчас св. Імшы ў 11.00 i 17.00 будзе здзяйсняцца сакрамэнт намашчэння хворых. Яго могуць прыняць людзі састарэлыя і ўсе, хто змагаецца з якой-небудзь хваробай, таксама дзеці ад сямігадовага ўзросту. Касцёл вучыць, што гэта сакрамэнт аздараўлення i умацавання.

3. На гэтым тыдні выпадае першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена святая Імша. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства. Шкаплеры св. Міхала Арханёла і іншыя рэчы, звязаныя з апякуном нашай парафіі, можна набываць у парафіяльнай краме.

4. У наступную суботу, 10 лютага, ў 20.00 у залі Яна Паўла ІІ адбудзецца чарговае спатканне Біблійнага Круга. Будзем разважаць 3 раздел Евангелля паводле св. Марка. Спатканне мае адкрыты характар – сардэчна запрашаю ўсіх заахвочаных.

5. На мінулым тыдні закончыліся калядныя адведзіны. У гэтым годзе 59 сем’яў запрасілі святара – свайго пробашча, каб паблаславіў кватэру, каб разам памаліцца і паразмаўляць (Гатава – 46, Міханавічы – 11, Мачулішчы – 2). Дзякую за запрашэнне і добразычлівасць. Дзякую таксама за ахвяры складзеныя ў студзені падчас калядных адведзінаў на будаўніцтва касцёлa: 2.100 рублёў, 180 даляраў i 50 еўра.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: шасці жанчынам, якія ў мінулую сераду разбіралі шопку і хваінкі; жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дома Божага” за прыбіранне капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…