1. Бліжэйшая серада – гэта Серада Папяльцовая. Гэты дзень распачынае ў Касцёле Вялікі Пост, які будзе доўжыцца 40 дзён. У гэтым годзе Вялікі Пост будзем перажываць у асаблівай еднасці са св. Айцом Піо, бо ў гэтым годзе споўніцца 100 гадоў з моманту атрымання ім стыгматаў – знакаў Мукі Хрыстуса і 50 гадоў з моманту яго смерці.
Святая Імша ў сераду Папяльцовую ў 18.00 i 20.00. Адбудзецца пасыпанне галоў попелам. Серада Папяльцовая абавязвае католікаў трымаць сціплы пост: што да якасці (устрымаемся ад спажывання мясных прадуктаў) і што да колькасці (спажываем тры пасілкі – адзін да сыта, а два лёгкія).
2. Заахвочваю, каб перажыць перыяд Вялікага Посту ў глыбокім паяднанні з Панам Езусам, які цярпеў за нашы грахі, памёр і паўстаў з мёртвых. Дапаможа ў гэтым чыстае сэрца – варта быць паспавяданым на пачатку Вялікага Посту. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай, якая будзе адпраўляцца кожную пятніцу пасля св. Імшы ў 18.00 і Песнях Жальбы – кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
3. У гэтым годзе прашу, каб разважанні Дарогі Крыжовай падрыхтавалі наступныя групы парафіяльныя: 16 лютага – Рада Парафіяльная; 23 лютага – Ружа ружанцовая Марыі Селіцкай, 2 мaрта – моладзь, 9 мaрта – дзеці, 16 мaрта – Ружа ружанцовая Наталлі Парашчэнка, 23 мaрта – Ружа ружанцовая мужчын.
4. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза-пробашча пра хворых, якія ляжаць дома, і якіх я хацеў бы адведаць на працягу Вялікага Посту, каб паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні: міхаліцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы у Шылавічах – 300 рублёў.
6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дома Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, мужчынам за дапамогу ў разгрузцы блокаў для будаўніцтва ў мінулую пятніцу. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…