1. Літургічны каляндар:
    •субота, 11 ліпеня – СВЯТА СВ. БЕНЕДЫКТА, абата, апекуна Еўропы.
  2. На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў,
    аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Перад святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту
    і спецыяльнае набажэнства.
  3. Расклад набажэнстваў наступны:
    Нядзеля: 9:50 – Адарацыя; 10:30 і 17:00 – Святыя Імшы. Іншыя дні: 16:50 – Адарацыя; 17:30 – Святая Імша.
  4. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у мінулую пятніцу і суботу ва Ўрачыстасці ў санктуарыі ў Будславе. Дзякуй ўсім хто дбаў пра наш парафіяльны дом праз увесь тыдзень.
  5. Ахвяры з сённяшняй нядзелі прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.