1. Літургічны каляндар:
- 21 лютага, серада – успамін св. Пятра Дам’яна, біскупа і доктара Касцёла;
- 22 лютага, чацвер – СВЯТА КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА, АПОСТАЛА;
- 23 лютага, пятніца – успамін cв. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
2. Разпачаўся ў Касцёле Вялікі Пост. Варта перажыць гэты пэрыяд у глыбокім паяднанні з Панам Езусам. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы (каля 18.30) і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю да або пасля св. Імшы ў 11.00.
Нагадваю таксама пра Вялікапосныя Рэкалекцыі, якія ў нашай парафіі адбудуцца ад пятніцы да нядзелі 9-11 сакавіка. Правядзе іх дырэктар Сарытас з Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч. Рэкалекцыйная навука ў пятніцу i ў суботу падчас св. Імшы ў 18.00, а таксама ў нядзелю падчас св. Імшы ў 11.00 i 17.00. Споведзь у суботу пасля св. Імшы.
3. У бліжэйўую пятніцу, 23 лютага, набажэнства Дарогі Крыжовай праводзіць Ружа ружанцовая Марыі Селіцкай. Таму што некаторыя дзеці вучацца да позна ўвечары ў пятніцу, запрашаю іх на набажэнства Дарогі Крыжовай у суботу ў 12.00.
4. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза-пробашча пра хворых, якія ляжаць дома, і якіх я хацеў бы адведаць на працягу Вялікага Посту, каб паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
5. Ёсць новы нумар каталіцкaгa часопіса Дыялог – заахвочваю дa чытання.
6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дома Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…