1. Гэта ўжо другая нядзеля Вялікага Посту. Варта перажыць гэты пэрыяд у глыбокім паяднанні з Панам Езусам. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы (каля 18.30) і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю да або пасля св. Імшы ў 11.00.

Нагадваю таксама пра Вялікапосныя Рэкалекцыі, якія ў нашай парафіі адбудуцца ад пятніцы да нядзелі 9-11 сакавіка. Правядзе іх  дырэктар Сарытас з Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч. Рэкалекцыйная навука ў пятніцу i ў  суботу падчас св. Імшы
ў 18.00, а таксама ў нядзелю падчас св. Імшы ў 11.00 i 17.00. Споведзь у суботу пасля св. Імшы.

2. У бліжэйўую пятніцу, 2 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай праводзіць моладзь. Таму што некаторыя дзеці вучацца да позна ўвечары ў пятніцу, запрашаю іх на набажэнства Дарогі Крыжовай у суботу ў 16.30.

3. На гэтым тыдні выпадае:

  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першaя пятніца месяца – магчымасць споведзі з гадзіны00;
  • першaя субота месяца – дзень асаблівай малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі.

4. Наступная нядзеля – гэта першaя нядзеля месяца. Cв. Імша будзе ахвяравана за членаў чатырох Руж Ружанцовых. Змена таямніц ружанцовых.

5. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза-пробашча пра хворых, якія ляжаць дома, і якіх я хацеў бы адведаць на працягу Вялікага Посту, каб паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію
і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

6. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на СARITAS нашай архідыяцэзіі.

7. Сёння пасля св. Імшы ў 17.00, у залі Яна Паўла II будзе паказана I частка вельмі цікавага фільму пра св. Айца Піо (на рускай мове). Запрашаем.

8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дома Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў
і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі
і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…