1. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы ў 18.00 і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.

На гэтым тыдні, ад пятніцы да нядзелі 9-11 сакавіка, адбудуцца ў нашай парафіі Вялікапосныя Рэкалекцыі, якiя правядзе дырэктар Карытас з Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч. Рэкалекцыйная навука ў пятніцу i ў  суботу падчас св. Імшы ў 18.00, а таксама ў нядзелю падчас св. Імшы ў 11.00 i 17.00. Споведзь у суботу пасля св. Імшы.

2. У бліжэйшую пятніцу, 7 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядуць дзеці. Таму што некаторыя дзеці вучацца да позна ўвечары ў пятніцу, запрашаю іх на набажэнства Дарогі Крыжовай у суботу ў 16.30.

3. На гэтым тыдні выпадае першы аўторак месяца. Св. Імша ў 18.00 будзе адпраўлена ў інтэнцыях, якія можна кідаць у скарбонку каля фігуры св. Міхала Арханёла. Пасля адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога.

4. У бліжэйшую суботу распачынаецца Навэнна перад Урачыстасцю св. Юзафа, якая прыпадае на 19 сакавіка.

5. Па ініцыятыве Папы Францішка, 9–10 сакавіка ў каталіцкіх катэдрах свету будзе праходзіць набажэнства «24 гадзіны для Пана», спалучанае з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. У Мінску набажэнства пройдзе ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Набажэнства распачнецца са св. Імшы ў 8.00 гадзін раніцы. Падрабязная праграмa, a таксама праграма Моладзевага Чування вывешана на дошцы.

 6. Сёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на СARITAS нашай архідыяцэзіі.

7. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза-пробашча пра хворых, якія ляжаць дома, і якіх я хацеў бы адведаць на працягу Вялікага Посту, каб паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.

8. Сёння пасля св. Імшы ў00, у залі Яна Паўла II будзе паказана II частка вельмі цікавага фільму пра св. Айца Піо (на рускай мове). Запрашаем.

9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у лютым: 24 сям’і.

10. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дома Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую за працу з дакументамі па будоўлі ў канцылярыі, a таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…