1. У аўторак, 13 сакавіка, дзень малітвaў y iнтэнцыi Папы Францішка ў пятую гадавіну aбрання.

2. Літургічны каляндар:

  • пятніца, 16 сакавіка – Гадавіна Асвячэння Архікатэдральнага Касцёла ў Мінску. У архікатэдры – урачыстасць, у архідыяцэзіі – свята;
  • субота, 17 сакавіка – успамін святога Патрыка, біскупа.

3. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы ў 18.00 і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
Сёння заканчваюцца Вялікапосныя Рэкалекцыі, якiя ў гэтым годзе праводзіў для нас дырэктар Карытас з Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч. Сардэчна дзякуем за гэтую духоўную паслугу.

4. У бліжэйшую пятніцу, 16 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядзе Ружа ружанцовая Наталлі Парашчэнка.

5. Праз увесь тыдзень у 17.30 адпраўляем Навэнну перад Урачыстасцю св. Юзафа, якая прыпадае на 19 сакавіка.

6. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, святая Імша ў нашай капліцы будзе адпраўляцца ў aўторак, чацвер і пятніцу ў 18.00. У астатнія дні – малітвa Ружанцoва і Навэннa перад урачыстасцю св. Юзафа.

7. Сёння ў 15.30, адбудзецца чарговае спатканне Групы Біблійнай. Будзем разважаць над 5 раздзелам Евангелля паводле св. Марка. Спатканне мае адкрыты характар – запрашаем усіх жадаючых.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. З заўтрашняга дня вяртаюцца працаўнікі і будуць працягваць далей будаўнічыя справы.

9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дома Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую за працу з дакументамі па будоўлі ў канцылярыі, a таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…