1. Літургічны каляндар:

  • панядзелак, 19 сакавіка – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ЮЗАФА. Асабліва запрашаем на св. Імшу ў 18.00 мужчын. Просім таксама гэтага Заступніка апекі над будаўніцтвам новагa касцёлa ў нашай парафіі.

2. Наступная нядзеля, 25 сакавіка, гэта ўжо Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Літургія распачнецца на вуліцы асвячэннем пальм, пасля чаго працэсіяй увойдзем да капліцы, каб удзельнічаць у святой Імшы.

3. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, не будзе св. Імшы увечары ў 18.00 у аўторак.

4. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных альбо ў Дарозе Крыжовай: у кожную пятніцу пасля св. Імшы ў 18.00 і Песнях Жальбы – у кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.

5. У бліжэйшую пятніцу, 23 сакавіка, набажэнства Дарогі Крыжовай правядзе Ружа ружанцовая мужчын.

6. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

7. У наступную суботу, 24 сакавіка, ў 20.00, у залі Яна Паўла ІІ адбудзецца чарговае спатканне Біблійнага Круга. Будзем разважаць 6 раздел Евангелля паводле св. Марка. Спатканне мае адкрыты характар – сардэчна запрашaем ўсіх зацікаўленых.

8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі “Прыгажосць Дома Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую за працу з дакументамі па будоўлі ў канцылярыі, a таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…