1. Нядзеля Пальмовая распачынае ў Касцёле каталіцкім ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ. Расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень выглядае наступным чынам:

Вялікі чацвер (29 сакавіка)
20.00 – Імша Вячэры Пана.

Aдарацыя  да гадзіны 23.00.

Вялікая пятніца (30 сакавіка)
На працягу дня, ад 9.00 – адарацыя Пана Езуса ў цямніцы.
19.00 – Крыжовы шлях (звонкі).
20.00 – Літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа.
Распачынаецца навэнна да Божай Міласэрнасці.
Aдарацыя да гадзіны 24.00.
Ахвяры, сабраныя ў Вялікую Пятніцу падчас адарацыі Крыжа Пана прызначаюцца на патрэбы касцёла Гроба Панскага ў Святой Зямлі.
Вялікая пятніца – дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страў.

Вялікая субота (31 сакавіка)
На працягу дня, ад 9.00 – адарацыя Пана Езуса ў грабніцы.
Асвячэнне велікодных страў у 11.00, 15.00 i пасля Пасхальнай Вігіліі.
21.00 – ПАСХАЛЬНАЯ ВІГІЛІЯ.
Прашу прыйсці на гэту літургію са свечкамі, таму што будзем аднаўляць абяцанні хросту.

Вялікдзень (1 красавіка)
07.00 – Рэзурэкцыя
11.00 – Св. Імшa

2. У Велікодны панядзелак (2 красавіка) cв. Імшa ў 20.00. Заахвочваю ўсіх парафіян і гасцей, каб перажылі гэтыя дні ў глыбокай, духоўнай еднасці з Хрыстом, каб ачысцілі сэрцы ў сакрамэнце споведзі i ўзялі ўдзел у літургіі. Для хрысціянаў у гэтыя дні няма нічога важнейшага.

3. Cёння зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.

4. У парафіяльнай краме можна набыць святочныя паштоўкі i вялікодныя ўпрыгожванні.

5. Сустрэча міністрантаў, каб падрыхтаваць літургію на Вялікі Тыдзень у сераду ў 19.00.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

7. Дзякуй жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра; за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцы, a таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…