1. Літургічны каляндар:

  • 23 красавіка, панядзелак – успамін св. Юрыя, мучанікa;
    альбо – успамін св. Адальбэртa (Войцехa), біскупa і мучанікa.
    Гэта імяніны Яго Святасці Папы Францыска і біскупа Юрыя Касабуцкага – памятаем у малітве ободвух імянінніках;
  • 25 красавіка, серада – СВЯТА CВ. МАРКA, ЕВАНГЕЛІСТA.

2. Адразу пасля св. Імшы ў 11.00, ў люстэркавай залi на другiм паверсе Араторыя адбудуцца выбары новай рады парафіяльнай на бліжэйшыя тры гады.

3. З 29 красавіка па 1 мая ў Гродне, ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41) будзе праходзіць III Cустрэчa каталіцкай моладзі Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца моладзь ад 16 гадоў. Галоўны дэвіз сустрэчы – «Пакліканыя з Марыяй да жыцця ў ласцы Божай!». З нашай парафіі едуць на спатканне 6 маладых асоб.

4. Сёння ў 18.00 у залi Яна Паўла II можна будзе паглядзець вельмi цiкавы фiльм 2017 г. „Хата” (руская назва „Хижина”). Фiльм „Хата” зняты паводле сусветнага бэстсэлера з такой самай назвай. Кнiга прададзена больш за 20 мiльёнаў экзэмпляраў у шматлiкiх краiнах свету. „Хата” гэта прыгожая гiсторыя аб патрэбе прабачэння. Аб тым, як Бог прыходзiць да нас у нашых смутках, у пастках уласных расчараванняў, якiм здрадзiла наша ўласнае ўяўленне. Працягласць фiльму 2 гадз. 13 хвiлiн, на рускай мове.

5. Айцы кармелiты з Мiнска запрашаюць на пелiгрымку да Меджугор’е. У праграме ёсць таксама адведванне такiх месц як: Будапешт – Дуброўнік – Загрэб – Братыслава i Кракаў. Тэрмін: 18-26.07.2018 г. Кошт 380 еўра + віза. Падрабязнасцi вывешаны на дошцы на карыдоры пры выйсцi з каплiцы.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні. Учора былi пакладзены „перамычкi” на калонах з аднаго боку i устаноўлены плiты перакрыцця над правай бакавой навай касцёла.

7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…