1. Літургічны каляндар:
- 1 мaя, аўторак – успамін св. Юзафа, рамесніка;
- 2 мaя, серада – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;
- 3 мaя, чацвер – СВЯТА СВ. ФІЛІПА І ЯКУБА, АПОСТАЛАЎ.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
- першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
- першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; ад гадзіны 17.00 магчымасць споведзi;
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.
3. На гэтым тыдні выпадае першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, у якіх будзе адпраўлена святая Імша. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца спецыяльнае набажэнства.
4. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам перад св. Імшой у 18.00 гадз., адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай: спеў літаніі і ружанец. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу, асабліва дзяцей і моладзь. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
5. Трываем у велікоднай радасці. Сёння ў 18.00 г. у залі Яна Паўла ІІ можна будзе паглядзець фільм „Risen” (Уваскрослы) 2016 года. Рэжысёр фільма Кевін Рэйнальдс прадстаўляе гісторыю змёртвыхпаўстання Хрыстуса. Па просьбе Понція Пілата ўплывовы рымскі сотнік Клавіус распачынае раследаванне ўяўнага змёртвыхпаўстання габрэйскага Месіі і пошукі знiклага Цела Езуса з Назарэту.
6. Праз два тыдні, у нядзелю, 13 мая, шэсць дзяцей з нашай парафіі ў першы раз прыступяць да Cвятой Камуніі. Даручаю іх вашай малітве.
7. Айцы кармелiты з Мiнска запрашаюць на пелiгрымку да Меджугор’е. У праграме ёсць таксама адведванне такiх месц як: Будапешт – Дуброўнік – Загрэб – Братыслава i Кракаў. Тэрмін: 18-26.07.2018 г. Кошт 380 еўра + віза. Падрабязнасцi вывешаны на дошцы на карыдоры пры выйсцi з каплiцы.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
9. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосць Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…