1. Літургічны каляндар:

  • 5 чэрвеня, аўторак – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка;
  • 6 чэрвеня, серада – успамін св. Норбэрта, біскупа;
  • 8 чэрвеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ЕЗУСА;
  • 9 чэрвеня, субота – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

2. Актава Божага Цела скончыцца ў чацвер, 7 чэрвеня. У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне вянкoў i зёлак.

3. На працягу трох летніх месяцаў: чэрвень, ліпень, жнівень, Імша св. вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00. Увесь чэрвень пасля св. Імшы вячэрняй – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаю да ўдзелу.

4. На гэтым тыдні прыпадае:

  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, літанія да Сэрца Пана Езуса і спецыяль-нае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў.
  • першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;

5. Заўтра (панядзелак, 4 чэрвеня), у 20.30 ў нашай капліцы прыміцыйную святую Імшу правядзе ксёндз Аляксандр Ашмянчук – новавысвечаны святар з ордэна Святога Арханёла Міхала. Удзеліць усім прыміцыйнае благаслаўленне і раздасць памятныя абразкі.

6. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, не будзе св. Імшы ў нашай капліцы ў сераду.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa скла-дзеныя ў канвертах у маі: 15 сем’яў.

8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх ін-тэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…