1. Літургічны каляндар:

  • 11 чэрвеня, панядзелак – успамін св. Барнабы, апостала;
  • 13 чэрвеня, серада – успамін  св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла.  

2. На працягу трох летніх месяцаў: чэрвень, ліпень, жнівень, Імша св. вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00. Увесь чэрвень пасля св. Імшы вячэрняй – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаю да ўдзелу.

3. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, не будзе св. Імшы ў нашай капліцы ў панядзелак.

4. Будслаўскі фэст у 2018 годзе пройдзе пад дэвізам «Моладзь – надзея Касцёла і грамадства». Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.
Пешая пілігрымка з Мінска ў Будслаў пачынаеццa 27 чэрвеня, пасля св. Імшы на 8.00. Запісацца на пілігрымку можна ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі або ў кожнай парафіі Мінска. У той час велапілігрымка Мінск – Будслаў пачынаецца 29 чэрвеня, выезд з касцёла св. Сымона і св. Алены.

5. Ёсць новыя нумары каталіцкай прэсы для дарослых „Аve Maria”.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у маі: 15 сем’яў.

7. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх ін-тэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…