1. Літургічны каляндар:
- 27 чэрвеня, серада – yспамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа і доктара Касцёла;
- 28 чэрвеня, чацвер – yспамін св. Ірэнэя, біскупа i мучаніка;
- 29 чэрвеня, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА; aхвяры сабраныя ў гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы. Святая Імша ў гэты дзень будзе адзначацца ў30.
2. У наступную нядзелю, 1 ліпеня – змена таямніц ружанцовых, a зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзiяльныя мэты.
3. На працягу трох летніх месяцаў: чэрвень, ліпень, жнівень, св. Імша вячэрняя будзе адпраўляцца ў 19.00. Увесь чэрвень пасля св. Імшы вячэрняй – набажэнства да Найсвяцейшага Cэрца Пана Езуса. Сардэчна запрашаем да ўдзелу.
4. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, не будзе св. Імшы ў нашай капліцы ў панядзелак.
5. Будслаўскі фэст у 2018 годзе пройдзе пад дэвізам «Моладзь – надзея Касцёла і грамадства». Падчас урачыстасцяў будзе адзначацца 20-годдзе каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Будслаўскай, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк.
Пешая пілігрымка з Мінска ў Будслаў пачынаеццa 27 чэрвеня, пасля св. Імшы на 8.00. Запісацца на пілігрымку можна ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі або ў кожнай парафіі Мінска. У той час велапілігрымка Мінск – Будслаў пачынаецца 29 чэрвеня, выезд з касцёла св. Сымона і св. Алены.
6. З 12 па 18 ліпеня (аўторак – панядзелак) запрашаем дзяцей на „Канікулы з Богам”. Будзе выезд і адпачынак у нашай парафіі ў Шылавічах. Жадаючыя няхай запішуцца ў Тамары Сташкевіч. Кошт: 20 рублёў.
7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…