1. Літургічны каляндар:

  • 11 ліпеня, серада – СВЯТА СВ. БЕНЕДЫКТА, апата, апекуна Еўропы. Гэта дзень малітваў у інтэнцыях папы Бэнэдыкта XVI, з нагоды яго імянін;
  • 13 ліпеня, пятніца – успамін св. Генрыха. Гэта дзень імянін кс. Генадзія Кухарэвіча, першага пробашча ў гэтай парафіі, а цяпер пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы, які праз два дні, у нядзелю 15 ліпеня, мае дзень нараджэння – памятайце пра яго ў малітве.

2. На бліжэйшым тыднi, па прычыне адсутнасці кс. Пробашча, не будзе св. Імшы ў нашай капліцы ў панядзелак.

3. Bыезд дзяцей на „Канікулы з Богам” у чацвер, 12 ліпеня, у 14.00.

4. „Божа адудзячыць” тым, хто прыняў удзел у мінулую нядзелю і панядзелак, 1-2 ліпеня, ва ўрачыстасці ў санктуарыі ў Будславе. Дзякуй тым, хто памагаў арганізаваць выезд.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…