- Сёння змена таямніц ружанцовых.
- Літургічны каляндар:
- 6 жніўня, панядзелак – СВЯТА ПЕРАМЯНЕННЯ ПАНА;
- 8 жніўня, серада – успамін св. Дамініка, святара;
- 9 жніўня, чацвер – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы;
- 10 жніўня, пятніца – свята св. Лаўрэнція, д’якана і мучаніка;
- 11 жніўня, субота – успамін св. Кляры, панны.
- На гэтым тыдні прыпадае:
- першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 18.00. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
- У буднія дні святая Імша вячэрняя ў нашай капліцы адпраўляецца а 18.00.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у ліпені: 14 сем’яў – 470 рублёў і 50 даляраў.
- Дзякуй Надзеі Квяткоўскай, якая ахвяравала ў капліцу аптэчку, у якой сабрала самыя неабходныя лекі і рэчы, каб можна было хутка дапамагчы чалавеку. Аптэчка будзе стаяць на століку, пад крыжам на прыканцы капліцы.
- Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці,
a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…