1. Літургічны каляндар:
  • 14 жніўня, аўторак – успамін святога Максіміліяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка;
  • 15 жніўня, серада – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. У той дзень адбудзецца благаслаўленне ураджаю. Удзел у св.Імшы ў гэты дзень – абавязковы.

 

  1. . У буднія дні Святая Імша вячэрняя ў нашай капліцы адпраўляецца а 18.00.

 

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…