- Літургічны каляндар:
- 20 жніўня, панядзелак – успамін святога Бэрнарда, абата і доктара касцёла;
- 21 жніўня, аўторак – успамін святога Пія Х, папы;
- 22 жніўня, серада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;
- 24 жніўня, пятніца – СВЯТА СВЯТОГА БАРТАЛАМЭЯ, АПОСТАЛА.
- 2. У буднія дні Святая Імша вячэрняя ў нашай капліцы адпраўляецца а 18.00.
- У канцы жніўня ў нашу парафію прыедуць дзве сястры законныя з Кангрэгацыі Узнагароджвальніц Найсвяцейшага Аблічча, якія будуць дапамагаць у пастырскай працы, асабліва ў катэхізацыі дзяцей і моладзі. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісаць можна пасля Імшы ў катэхітычным класе.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…