- Літургічны каляндар:
- 12 верасня, серада – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі. У Мінскай архікатэдры – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ІМЯ МАРЫІ (тытул архікатэдры);
- 13 верасня, чацвер – успамін св.Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла;
- 14 верасня, пятніца – СВЯТА УЗВЫШАННЯ СВЯТОГА КРЫЖА. У гэты дзень пасля вечаровай святой Імшы, г.зн. каля 19.00, сустракаемся пры крыжы, які ўсталявалі побач кальца пры ўездзе ў Гатава – там памолімся Каронкай да Божай Міласэрнасці;
- 15 верасня, субота – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
- На гэтым тыдні пачынаюцца заняткі рэлігіі. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць гэтыя заняткі. Прыпомню, што адзін з асноўных абавязкаў кожнага хрысціяніна гэта пазнанне і паглыбленне праўд веры, а бацькі з’яўляюцца першымі катэхетамі для сваіх дзяцей.
- У наступную нядзелю 16 верасня пасля імшы на 11 адбудзецца сустрэча Рады Парафіяльнай .
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзенныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…