1. Літургічны каляндар:
  • 18 верасня, аўторак – успамін, св. Станіслава Косткі, законніка;
  • 20 верасня, чацвер – успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, св. Паўла Чон Хасана, і св. паплечнікаў, мучанікаў;
  • 21 верасня, пятніца – свята св. Мацвея, Апостала і Евангеліста.

 

  1. На мінулым тыдні пачаліся заняткі рэлігіі. Расклад катэхізацыі ў 2018 – 2019 г.г. размешчаны на дошцы аб’яў і на сайце парафіі. Прыпомню, што адзін з асноўных абавязкаў кожнага хрысціяніна гэта пазнанне і паглыбленне праўд веры, а бацькі з’яўляюцца першымі катэхетамі для сваіх дзяцей.

 

  1. . Сёння пасля Св.Імшы на 17 прыкладна ў 18.00 запрашаем на катэхезу для дарослых. Заняткі будуць праводзіцца ў катэхітычным класе.

 

  1. Ад 20 па 28 верасня пасля кожнай Святой Імшы будзе адпраўляцца навэнна перад святам св. Арханёла Міхала, апекуна Беларусі, а таксама Кангрэгацыі св. Арханёла Міхала.

 

  1. . Адпуст памяці апякуна нашай парафіі св.Арханёла Міхала прыпадае ў гэтым годзе ў суботу, 29 верасня, але мы гэтае свята будзем перажываць у нядзелю 30 верасня. Святая Імша ў гэты дзень будзе а 15 гадзіне. Ужо сёння сардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай урачысьасці. Запрасіце таксама Вашых блізкіх і сяброў.

 

  1. У наступную суботу, 22 верасня, з 10.00 раніцы запрашаю кожнага, хто толькі зможа, прыняць удзел у так званым “суботніку”.

 

  1. . Сёння ў 13 гадзін адбудзецца сустрэча Рады Парафіяльнай .

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзенныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй усім, хто розным чынам дапамагаў пры парафii: жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…