1. Літургічны каляндар:
§ аўторак, 15 кастрычніка – успамін святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла;
§ серада, 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхiі, біскупа
і мучаніка;
§ чацвер, 18 кастрычніка – СВЯТА СВ. ЛУКІ ЕВАНГЕЛІСТА, у гэты дзень молімся ў інтэнцыі лекараў, медсясцёр, працаўнікоў шпіталяў і хоспісаў.
2. Ружанцовае Набажэнства ў нашай парафіі адпраўляeм перад св. Імшой увечары ў 17.25, a ў нядзелю перад св. Імшой у 11.00. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы!”.
3. Прыпамінаю аб катэхэзе для дзяцей, моладзі і дарослых. Дакладны расклад можна ўбачыць на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў капліцу і на сайце парафіі.
4. Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць картачкі на ВЫПАМІНКІ. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
6. Дзякуй Томшыс Свеце, Булак Леакадзі і Нягруцкай Марыі за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Запрашаю далучыцца да прыбірання нашага супольнага дому. Запісацца можна у спісак, які ляжыць на століку пры ўваходзе ў капліцу. Дзякую за спеў і службу літургічную.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…