Сёння змена таямніц ружанцовых

 

  1. Літургічны каляндар:
  • пятніца, 9 лістапада – СВЯТА ГАДАВIНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ;
  • субота, 10 лістапада – успамін cв. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.

 

  1. Да чацвярга, 8 лістапада, можна кoжны дзень атрымлiваць поўны адпуст за пaбожнаe наведванне могілак i мaлiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькі за памерлых.

 

  1. Далей можна складаць ВЫПАМІНКІ – запіскі з імёнамі памерлых, за якіх мы молімся на ружанцы цэлы лістапад у 17.25 і кожны тыдзень у пятніцу адпрщляецца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца – „Дзень моцы і ласкі”. У 18.00 Імша святая ў інтэнцыях складзеных пры фігуры св. Міхала Арханёла, малітва заступніцтва аб фізічным аздараўленні і вызваленні з розных залежнасцяў: алкагалізму, наркаманіі і іншых.

5. У сераду 7 лістапада ў нашай капліцы  св.Імша ў 8.00  раніцы. Ружанец ў 17.25.

6.  Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у кастрычніку – 18 сем’яў: 645 рублёў i 30 даляраў.

7.  Дзякуй Сташынскай Люздміле, Чарапан Леанардзе і Грыцюта Валянціне за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашую ахвярнасць.

Яшчэ раз звяртаюся з сардэчнай просьбай да нашых жанчын, каб прынамсі раз у месяц узяць на сябе адказнасць за парадак і  прыгажосць нашай капліцы. Запісацца можна у спісак, які ляжыць на століку пры ўваходзе ў капліцу.

8. Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…