1. Літургічны каляндар:

  • панядзелак, 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя Антыёхінскага, біскупа і мучаніка;
  • аўторак, 18 кастрычніка – СВЯТА СВ. ЛУКІ ЕВАНГЕЛІСТА, апекуна аховы здароўя; молімся у інтэнцыі лекараў, медсясцер, працаўнікаў шпіталяў і хоспісаў;
  • cубота, 22 кастрычніка – успамін св. Яна Паўла, папы.

2. Увесь кастрычнік штодзённа ў 17.30 адпраўляем Ружанцовае Набажэнства. Сардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай малітве.

3. Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна забраць картачкі на так званыя ВЫПАМІНКІ. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

4. Ёсць новы нумар часопіса рэлігійнага „Дыялог” – заахвочваю да чытання.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі на тырыторыі i ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтвy Маці Божай і св. Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…