1. Літургічны каляндар:
§ серада, 21 лістапада – успамін Aхвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі;
§ чацвер, 22 лістапада – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў; з гэтай прычыны складаeм найлепшыя пажаданні і падзяку пані Ганне Супаненка за верную службу для нашай парафіі; дзякуй таксама жанчынам з хору, а таксама ўсім, хто сваім спевам дапамагае глыбей перажывaць літургію;
§ субота, 24 лістапада – успамін св. Андрэя Дунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў з В’етнама;
§ .

2. Праз увесь лістапад штодзённа ў 17.25, а ў нядзелю пасля св.Імшы на 11.00 молімся на ружанцы за нашых памерлых і кожны тыдзень у пятніцу адпраўляем за іх св. Імшу.

3. У нашай парафіі арганізавана “Духоўная бібліятэка”, дзе можна ўзяць кнігу альбо журнал для большага паглыблення нашых рэлігійных ведаў. Адказная за яе Марыя Пятрова.

4. Дзякуй Казерскай Яўгеніі, Дзіме, Ларысе, Жанне і Свеце за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашую ахвярнасць.
5. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

6. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…