- Літургічны каляндар:
- пятніца, 30 лістапада – СВЯТА СВ. АНДРЭЯ, АПОСТАЛА.
- . На гэтым тыдні прыпадае:
- першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
- першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых; змена таямніц ружанцовых.
- У чацвер, 29 лістапада, пачынаецца навэнна перад yрачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
- . Ад наступнай нядзелі, 2 снежня, пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Давайце пражывем гэты час у большай унутранай цішыні, у задуме над уласным жыццём і верай.
- Ахвяры сабраныя сёння прызначаны на патрэбы духоўнай семінарыі.
- . Яшчэ да пятніцы, 30 лістапа, штодзённа ў 17.25 молімся на ружанцы за памерлых.
- . У краме парафіяльнай можна набыць календары на наступны 2019 год.
- На стале пры ўваходзе ў капліцу знаходзяцца новыя нумары часопіса для дарослых “Ave Maria і “Маленькі рыцар беззаганнай” для дзяцей. Заахвочваю для чытання. Таксама прыгадваю, што у нашай парафіі арганізавана “Духоўная бібліятэка”, дзе можна ўзяць кнігу альбо журнал для большага паглыблення нашых рэлігійных ведаў. Адказная за яе Марыя Пятрова.
- . Дзякуй Пермяковай Марыне, Кішкурна Ганне, Вакалюк Яніне за прыбіранне ўчора капліцы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашую ахвярнасць.
- Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…