СВ. ІМША РАРАТНЯЯ адпраўляецца ў нашай капліцы:
– аўторках і серада – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);
– субота – 17.30
Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.

Ва ўсе астатнія дні св.Імша вячэрняя у 17.30, малітву на ружанцы распачынаем у 17.00.

1. Літургічны каляндар:
– серада, 12 снежня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гвадэлупы;
– чацвер, 13 снежня – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы (св. Люцыя з’яўляецца заступніцай сляпых і хворых на вочы, а таксама хворых дзяцей – пасля cв.Імшы адбудзецца малітва і благаслаўленне хворых дзяцей);
– пятніца, 14 снежня – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.

2. У наступную нядзелю, 16 снежня, пачынаецца Навэнна перад урачыстасцю Божага Нараджэння. Мы будзем яе адпраўляць кожны дзень у 17.00 перад cв. Імшой, а ў нядзелю – перад св.Імшой на 11.00.

3. У краме парафіяльнай можна купіць свечкі Карытас, якія мы запальваем у нашым доме падчас Божага Нараджэння. Выручка ад продажы свечак прызначана ў якасці дапамогі для дзяцей з бедных сем’яў.

4. Дзякуй Сяліцкай Марыі, Руткоўскай Людзміле, Левашкевіч Ірыне, Бандарчук Марыне і Шастаковай Марыне за прыбіранне ўчора капліцы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вашую ахвярнасць.
5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

6. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі, за прыгожую дэкарацыю, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…