1. Літургічны каляндар:

  • панядзелак, 24 кастрычніка – успамін св. Антонія Марыі Кларэта, біскупа;
  • пятніца, 28 кастрычніка – СВЯТА СВ. СВ. СЫМОНА І ЮДЫ, АПОСТАЛАЎ. Гэта дзень імянінаў кс. арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча – далучаемся ў малітве за імянінніка.

2. Увесь кастрычнік штодзённа ў 17.30 адпраўляем Ружанцовае Набажэнства. Сардэчна запрашаю да ўдзелу ў гэтай малітве.

3. Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна забраць картачкі на так званыя ВЫПАМІНКІ. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

4. Малітвы за пемерлых на могілках:
могілкi ў Гатава – нядзеля, 30 кастрычніка, у 15.00;
могілкi ў Міханавічах – суботa, 5 лістападa, у 11.00.

5. У канцы кастрычніка дзеці пачынаюць восеньскія канікулы. Кожны дзень з панядзелка па пятніцу, ці з 31 кастрычніка па 5 лістападa, з 11.00 да 15.00 для дзяцей будзе адчынены Араторый пры парафіі. Будзем перажываць гэты час пад назвай «У кампаніі Фацімскіх Дзяцей»: штодзённы спеў, фільм, малітва i сумесная гарбатка. Можаце запрасіць сваіх сяброў і сябровак.

6. На стале напрыканцы капліцы знаходзіцца прэса каталіцкая – для дарослых „Дыялог” і дзяцей „Водограй”. Прашу, чытайце i паглыбляйце сваю веру.

7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

8. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: за прыбіранне капліцы, за клопаты пра кветкі ў капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Прыміце сардэчныя віншаванні тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі i дні нараджэння. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай