1. Aд панядзелку, 21 студзеня, перад св. Імшой, будзем адпраўляць Навэннy перад Святам Благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча, заснавальніка Miхалітаў. Святары з гэтай Кангрэгацыі ад пачатку працуюць у нашай парафіі.
2. У пятніцу, 18 студзеня, распачаўся тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Ён будзе працягвацца да свята Навяртання св. апостала Паўла, якое адзначаецца 25 студзеня.
3. На наступным тыдні св.Імша ў нашай капліцы будзе адпраўляцца кожны дзень у 8.00 раніцы, вячэрняй св.Імшы не будзе.
4. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…