1. Літургічны каляндар:
§ 30 студзеня, серада – СВЯТА БЛ. БРАНІСЛАВА МАРКЕВІЧА, заснавальніка ордэна св. Міхала Арханёла. У гэты дзень св.Імша ў нашай капліцы ў 17.30.
§ 31 студзеня, чацвер – успамін св. Яна Боска, ксяндза;
§ 2 лютага, субота – СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА. У гэты дзень св. Імша ў нашай капліцы ў 17.30. Распачынаем яе з запаленымі свечкамі ў руках – на ўспамін нашага хросту, а таксама наказу, які даў нам Пан: „Вы з’яўляецеся святлом свету”. Гэтыя свечкі, якія называюцца грамнічнымі, выстаўляем на вакне падчас навальніцы, укладваем памерлым у труну. Свечкі можна набыць у нашай парафіяльнай краме. Гэты дзень адзначаем таксама як Сусветны Дзень Жыцця Кансэкраванага – усіх законнікаў і сясцёр законных;
§ у наступную нядзелю, 3 лютага – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, апекуна хворых на горла; y гэты дзень асвячаем свечкі і пры канцы св. Імшы прыкладаем іх хворым на горла.
§ на наступным тыдні ва ўсе буднія дні акрамя серады і субботы св.Імша ў нашай капліцы будзе адпраўляцца ў 8.00.

2. На гэтым тыдні выпадае:
§ першa пятніца месяца – дзень малітваў да Найсв. Сэрца Пана Езуса;
§ першaя субота месяца – дзень малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі.

3. Наступная нядзеля – гэта першaя нядзеля месяца. Cв. Імша будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых. Змена таямніц ружанцовых.

4. На гэтым тыдні працягваюцца калядныя адведзіны. Хто хацеў бы запрасіць святара, каб асвяціў дом і памаліўся разам з сям’ёй – прашу запісацца ў спіс, што ляжыць на століку каля парафіяльнай бібліятэкі.

5. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні

6. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: Вакалюк Яніне, Кішкурна Ганне і Томшыс Свеце за прыбіранне ўчора капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…