1. Літургічны каляндар:
§ 4 сакавіка, панядзелак – успамін св. Казіміра.
2. Бліжэйшая серада – гэта Серада Папяльцовая. Гэты дзень распачынае ў Касцёле Вялікі Пост, які будзе доўжыцца 40 дзён. Падчас Святой Імшы ў сераду Папяльцовую адбудзецца пасыпанне галоў попелам. Серада Папяльцовая абавязвае католікаў трымаць сціслы пост: што да якасці (устрымаемся ад спажывання мясных прадуктаў) і што да колькасці (спажываем тры пасілкі – адзін да сыта, а два лёгкія).
3. Вялікапосныя Рэкалекцыі, ў нашай парафіі ў гэтым годзе адбудуцца:
– ад нядзелі 31 сакавіка – рэкалекцыйная навука ў гэты дзень падчас св.Імшы на 11.00;
– 1, 2 красавіка падчас вячэрняй св.Імшы.
Правядзе Рэкаллекцыі кс.Павел Эйсмант, які адказвае за першы год падрыхтоўкі семінарыстаў.
4. Заахвочваю, каб перажыць перыяд Вялікага Посту ў глыбокім паяднанні з Панам Езусам, які цярпеў за нашы грахі, памёр і паўстаў з мёртвых. Дапаможа ў гэтым чыстае сэрца – варта быць паспавяданым на пачатку Вялікага Посту. Заахвочваю таксама да ўдзелу ў Дарозе Крыжовай, якая будзе адпраўляцца кожную пятніцу пасля св. Імшы і Песнях Жальбы – кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00.
5. У гэтым годзе прашу, каб разважанні Дарогі Крыжовай падрыхтавалі наступныя групы парафіяльныя:
8 сакавіка – Рада Парафіяльная; 15 сакавіка – Ружа ружанцовая Марыі Селіцкай, 22 сакавіка – моладзь, 29 сакавіка – дзеці, 5 красавіка – Ружа ружанцовая Наталлі Парашчанка, 12 красавіка – Ружа ружанцовая мужчын.
6. На гэтым тыдні прыпадае:
§ першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
§ першы чацвер месяца – з 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам: адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво.
7. Св.Імша ў нашай капліцы на наступным тыдні будзе адпраўляцца кожны дзень ў 17.30.
8. Прашу, каб праінфармавалі мяне пра хворых, якія ляжаць дома, і якіх я хацеў бы адведаць на працягу Вялікага Посту, каб паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
9. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў лютым: 16 сем’яў – 610 рублёў.
10. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: Томшыс Свеце, Казерскай Яўгеніі, Булак Леакадзі, Пермяковай Марыне, Сташынскай Людзе за прыбіранне ўчора капліцы. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…