1. Наступная нядзеля, 14 красавіка, гэта Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Літургія распачнецца на вуліцы асвячэннем пальм, пасля чаго працэсіяй увойдзем да капліцы, каб удзельнічаць у святой Імшы.
2. Заахвочваю да ўдзелу ў набажэнствах вялікапосных:
· Дарога Крыжовая – у кожную пятніцу пасля св. Імшы на 17.30 і ў 20.00;
· Песні Жальбы – у кожную нядзелю пасля св.Імшы на 11.00.
3. У бліжэйшую пятніцу 12 красавіка Дарогу Крыжовую правядуць мужчыны, якія прыналежаць да Ружы Ружанцовай.
4. У субботу 13 красавіка з 09.00 запрашаю парафіян на „суботнік”. Усе разам, перад святамі Велікоднымі, навядзем парадак у Цэнтры і вакол яго.
5. Сёння, пасля св.Імшы на 11.00 адбудзецца чарговае спадканне Рады парафіяльнай.
6. Прашу, каб праінфармавалі ксяндза пра хворых, якія ляжаць дома, каб іх адведаць на працягу Вялікага Посту, паспавядаць, намасціць і ўдзяліць святую Камунію і такім чынам падрыхтаваць да святаў Велікодных.
7. У нашай краме парафіяльнай можна набыць “вербачкі” і іншыя рэчы: свечкі, святочныя паштоўкі, вялікодныя ўпрыгожванні. Ахвяры, складзеныя за іх, прызначаны на будоўлю нашага касцёла.
8. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёла, складзеныя ў сакавіку: 19 сем’яў – 550 рублёў.
9. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі: тым, хто прыбіраў ўчора капліцу, хто рабіў дэкарацыі, рабіў прыгожыя вербачкі. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, а св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…