1. Праз увесь месяц май, пасля Імшы святой, адпраўляецца Набажэнства да Маці Божай – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, літанія ларэтанская. Такім чынам ушаноўваем нашу Маці і выпрошваем шмат ласкаў для сябе, сваіх сем’яў і ўсяго свету.
2. На гэтым тыдні прыпадае першы аўторак месяца. Каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена Імша святая ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства.
3. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у красавіку: 18 сем’яў – 700 рублёў і 200 даляраў
4. Дзякуй Кішкурна Ганне, Нягруцкай Марыі, Вакалюк Яніне і Слаук Марыі за прыбіранне ўчора капліцы і цэнтра. Дзякую таксама за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, а св.Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…