1. Сёння мы прыгожа перажылі ўрачыстасць Першай Святой Камуніі трох дзяцей. Молімся, каб гэтыя дзеці і іх сем’і на працягу ўсяго жыцця карміліся Целам Хрыста. Распачынаецца Белы Тыдзень. Запрашаю Вас, каб па меры магчымасці, штодзённа ўдзельнічалі ў св. Імшы ў 17.30 і маёвым набажэнстве.
2. Літургічны каляндар:
чацвер, 30 мая – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА. Святая Імша ў той дзень, будзе як ў звычайны, у 17.30 гадзін; у гэты дзень ўдзел у св. Імшы з’яўляецца абавязковым;
пятніца, 31 мая – СВЯТА АДВЕДЗІНАЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. Канец маёвага набажэнства.
3. Праз увесь месяц май, штодзённа вечарам пасля св. Імшы ў 17.30 адпраўляем маёвае набажэнства да Маці Божай: выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта i спеў літаніі. Сардэчна запрашаю ўсіх да ўдзелу.
4. Штогадовая працэсія Божага Цела пa вуліцаx Мінска адбудзецца ў нядзелю 2 чэрвеня. Урачыстая працэсія распачнецца святой Імшой у 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, затым пройдзе вуліцамі Мінска і завершыцца каля архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. У сувязі з працэсіяй святая Імша ў нашай парафіі будзе праводзіцца 2 чэрвеня толькі ў 17.00 гадзін для тых, хто з паважных прычынаў ня здолее прыняць удзел у працэсіі. Св. Імшы ў гэты дзень у 11.00 гадзін не будзе.
5. Ад панядзелку 3 чэрвеня і па 7 чэрвеня ўключна запрашаем дзяцей на канікулы з Богам з 10.00 да 17.00. Запісацца можна ў кс.Аляксандра.
6. Ёсць новыя нумары каталіцкай прэсы для дарослых: „Аve Maria” і „Дыялог”. Можна ўзяць на століку каля бібліятэкі.
7. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні:
8. Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…