- Літургічны каляндар:
- серада, 14 жніўня – успамін cв. Максімільянa Марыi Кольбэ, святарa і мучанікa;
- чацвер, 15 жніўня – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ. У той дзень адбудзецца благаслаўленне ўраджаю. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень – абавязковы
- Ад панядзелку 19 жніўня запрашаем дзяцей на канікулы з Богам з 10.00 да 17.00. Запісацца можна ў кс.Аляксандра і сястры Альберты.
- Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.
- Дзякуй усім, хто розным чынам на мiнулым тыднi дапамагаў пры парафii: Раману Нагорскаму за кашэнне травы, жанчынам за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра, за працы пры кветках у капліцы і на тэрыторыі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.
Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…