1. Літургічны каляндар:
  • аўторак, 3 верасня – успамін cв. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  1. . На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 17.30. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога. Пасля св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў;
  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. З 21.00 да 22.00 Гадзінa Чуванння перад Панам – адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса; магчымасць споведзi;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ.

 

  1. З сённяшняга дня, cв. Імша ў нашай капліцы ў нядзелю ў 11.00 i 17.00.

 

  1. Сёння св.Імша ў 17.00 будзе ахвяравана за членаў руж ружанцовых.

 

  1. Каліласка, запісвайце дзяцей, якія будуць наведваць заняткі рэлігіі. Запісацца можна ў сястры Альберты.
  2. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва нашага касцёлa складзеныя ў жніўні – 17 сем’яў, 870 рублёў.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах пры парафіі. Дзякуй таксама за супольную і індывідуальную малітву, якая падтрымлівае развіццё нашай парафіі.

 

  1. Прыміце сардэчныя віншаванні ад усей нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць імяніны, дні нараджэння, юбілеі. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем заступніцтву Маці Божай і св.Арханёла Міхала. Тваёй абароне аддаёмся…