• сёння, 13 кастрычніка – успамін бл.Ганарата Казьмінскага, які заснаваў кангрэгацыю да якой належаць сёстры Узнагароджвальніцы Найсвяцейшага Аблічча, якія працуюць у нас. Асабліва віншуем сястру Альберту, просім для яе, а таксама для ўсёй кангрэгацыі Божага благаслаўлення і апекі Маці Божай.
  • заўтра, ў панядзелак 14 кастрычніка – Дзень матулі. Жадаем усім матулям дабра, шчасця і дабрабыту.

 

 

Літургічны каляндар:

 

  • аўторак, 15 кастрычніка – успамін святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла;
  • чацвер, 17 кастрычніка – успамін св. Ігнацыя з Антыёхiі, біскупа
    і мучаніка;
  • пятніца, 18 кастрычніка – СВЯТА СВ. ЛУКІ ЕВАНГЕЛІСТА, у гэты дзень молімся ў інтэнцыі лекараў, медсясцёр, працаўнікоў шпіталяў і хоспісаў.

 

  1. Ружанцовае Набажэнства ў нашай парафіі адпраўляем за паўгадзіны перад св. Імшой вечаровай  на 17.30. Памятаем пра словы Марыi ў Фацiме: „Дзеці, штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасiць супакой у свеце!”.

 

  1. Набліжаецца лістапад – месяц памяці пра нашых памерлых. Пры выхадзе з капліцы можна ўзяць картачкі на ВЫПАМІНКІ. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосці Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Кожную суботу знаходзяцца добрыя жанчыны, якія ахвяруюць некалькі гадзін для Пана і нас. Запрашаю далучыцца да прыбірання нашага супольнага дому. Можна запісацца ў спіс самаму, альбо ўсёй сям’ёй. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да Руткоўскай Людзьмілы.

Дзякую  за спеў і службу літургічную.

  

        Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны  i дні нараджэння.   Памолімся разам за  ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…