1. Літургічны каляндар:
  • 28 кастрычніка, панядзелак – свята св. Сымона і Юды, апосталаў. Гэта дзень імянінаў кс. арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча – далучаемся ў малітве за імянінніка.
  • 1 лістапада, пятніца – УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ. Для католікаў гэта дзень, у які прымаць удзел у св. Імшы абавязкова. У гэты дзень у нашай капліцы Імша св. у 08.00 раніцы і ў 19.00  вечарам.
  • 2 лістапада, субота – успамін УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса;
  • першая субота месяца – дзень малітваў да НПМ;
  • першая нядзеля месяца – cв. Імша ў 11.00 будзе ахвяравана за членаў Руж Ружанцовых; змена таямніц.

 

  1. Набліжаецца актава малітваў за памерлых. Набажэнства на могілках:

– у Міханавічах – 2 лістапада ў 12.00 (каля галоўнага уваходу);

– у Гатава сустракаемся ў нядзелю, 3 лістапада, у 14.30;

Больш падрабязны расклад малітвы за пемерлых на могілках вывешаны на стэндзе пры ўваходзе ў Цэнтр – калі ласка, азнаёмцеся.

 

  1. Пры выхадзе з капліцы можна забраць картачкі на так званыя Выпамінкі. Упісваем там імёны памерлых, за якіх будзем на ружанцы маліцца цэлы лістапад і кожны тыдзень у пятніцу будзе адпраўляцца св. Імша. Запоўненыя карткі трэба прынесці да закрыстыі.

 

  1. У лістападзе ў дзяцей пачынаюцца восеньскія канікулы. З 4 лістапада па 6 лістападa, з 10.00 да 17.00 у нашым Пастаральным цэнтры для іх будуць праводзіцца “Канікулы з Богам”. Запісацца можна ў кс.Аляксандра і сястры Альберты.

 

  1. 6. А 7 лістапада з 11.00 да 17.00 будзе праведзены дзень сустрэчы для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты. Запрашаем усіх хлопцаў.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя на мінулым тыдні.

 

  1. Дзякуй жанчынам з Дыяконіі „Прыгажосці Дому Божага” за прыбіранне ўчора капліцы і Цэнтра. Кожную суботу знаходзяцца добрыя жанчыны, якія ахвяруюць некалькі гадзін для Пана і нас. Запрашаю далучыцца да прыбірання нашага супольнага дому. Можна запісацца ў спіс самаму, альбо ўсёй сям’ёй. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да Руткоўскай Людзьмілы.

Дзякую  за спеў і службу літургічную.

  

        Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, імяніны  i дні нараджэння.   Памолімся разам за  ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, а таксама папросім аб новых дабрадзеях будаўніцтва нашага касцёла. Тваёй абароне аддаёмся…