Сёння пачынаецца ў Каталіцкім Касцёле новы літургічны год. Мы ўступаем у перыяд, званы Адвэнтам – гэта поўнае надзеі і радаснае чаканне на прышэсце Пана. Гэты лiтургiчны перыяд складаецца з чатырох нядзель i дзелiцца на дзве часткi. Першая, якая працягваецца да 16 снежня, прыпамiнае нам, што Пан Езус зноў прыйдзе на зямлю, каб знiшчыць зло i валадарыць над усiм сусветам. Другая частка пачынаецца з 17 да 24 снежня i з’яуляецца непасрэдным прыгатаваннем да ўрачыстасці Нараджэння Пана, якая святкуецца 25 снежня.

  1. . СВ. ІМША РАРАТНЯЯ будзе адпраўляцца ў нашай капліцы наступным чынам:

 

–  аўторках і чацвер – 6.45 раніцай (у гэтыя дні вячэрняй св.Імшы не будзе);

–  субота – 17.30

Сардэчна запрашаю ўсіх, асабліва дзяцей з лампадкамі.

 

Ва ўсе астатнія дні св.Імша вячэрняя ў нашай капліцы будзе адпраўляцца ў 17.30. Навэнну перад yрачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і малітву на ружанцы молімся перад св.Імшой.

 

  1. Літургічны каляндар:
  • пятніца, 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупa;
  • субота, 7 снежня – успамін св. Амброзія, біскупa і доктарa Касцёла;
  • наступная нядзеля, 8 снежня – УРАЧЫСТАСЦЬ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ.

 

  1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы аўторак месяца – каля фігуры св. Міхала Арханёла знаходзіцца скарбонка, у якую можна кідаць інтэнцыі, ў якіх будзе адпраўлена св. Імша ў 6.45 раніцы. Прашу, каб гэта былі асаблівыя інтэнцыі: аб вызваленні ад розных залежнасцяў, аздараўленне духоўнае, навяртанне да Бога.

Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і спецыяльнае набажэнства аб вызваленні ад розных залежнасцяў у гэты дзень  адбудзецца ў 17.30;

  • першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай; з 21.00 да 22.00 будзе так званaя Гадзінa Чуванння перад Панам: адмовім тры часткі Святога Ружанца з просьбаю, каб Пан паслаў нам работнікаў на сваё жніво;
  • першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса.

 

  1. Напамінаю, што кожны аўторак у 18.00 ў класе катэхітычным праводзіцца катэхеза для дарослых. Таксама прыгадваю, што у нашай парафіі арганізавана “Духоўная бібліятэка”, дзе можна ўзяць кнігу альбо журнал для большага паглыблення нашых рэлігійных ведаў.

 

  1. Кожную суботу ў 15.00 сястра Альберта запрашае ўсіх дзяцей на супольную падрыхтоўку да свята Божага Нараджэння.

 

  1. Дзякую ўсім, хто дапамагаў у розных працах для парафіі, за спеў і службу літургічную. Няхай добры Бог узнагародзіць кожнага паводле яго ахвярнасці, a св. Арханёл Міхал апякуецца Вамі і Вашымі сем’ямі.

 

  1. Няхай Бог адудзячыць за ахвяры на будаўніцтва новага касцёлa складзеныя ў канвертах у лістападзе – 20 сем’яў: 520 рублёў; 150 еўра; 50 даляраў і 2000 расійскіх рублёў.

 

Віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе імяніны, юбілеі і дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў памолімся супольна. Тваёй абароне аддаёмся…

 

«Чувайце, бо Пан надыходзіць»

 

Адвэнт – поўнае надзеі і радаснае чаканне
на прышэсце Пана